Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Дата: 2 апреля 2021 в 10:18
243 просмотра

Дваццаць пяць гадоў таму, 2 красавіка 1996 года, быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі, які даў магчымасць двум братэрскім народам пераадолець разбуральныя цэнтрабежныя тэндэнцыі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы і перайсці да будаўніцтва нашага агульнага саюзнага дома на трывалай аснове гістарычнай, духоўнай і культурнай агульнасці.

Віншаванне Лукашэнкі з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Дваццаць пяць гадоў таму, 2 красавіка 1996 года, быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі, які даў магчымасць двум братэрскім народам пераадолець разбуральныя цэнтрабежныя тэндэнцыі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы і перайсці да будаўніцтва нашага агульнага саюзнага дома на трывалай аснове гістарычнай, духоўнай і культурнай агульнасці.

За чвэрць стагоддзя намі пройдзены значны шлях. Па глыбіні збліжэння нацыянальных заканадаўстваў, развіцці дагаворна-прававой базы і маштабах узаемадзеяння ў прамысловай, навукова-тэхнічнай, абароннай, знешнепалітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай галінах Саюзнай дзяржаве няма роўных на еўразійскай прасторы.

Мы не толькі захавалі, але і шматразова прымножылі кааперацыйныя сувязі ў вытворчасці, адукацыі і культуры.

Сярод агульных дасягненняў - сумесны запуск касмічных апаратаў, стварэнне суперкамп'ютараў, рэалізацыя шматлікіх высокатэхналагічных праектаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Новай вяршыняй супрацоўніцтва стаў увод у эксплуатацыю першага энергаблока Беларускай АЭС.

І ў Беларусі, і ў Расіі нашы грамадзяне маюць роўны доступ да адукацыі, аховы здароўя, сістэмы сацыяльнага забеспячэння, бесперашкоднага працаўладкавання, перамяшчэння і выбару месца жыхарства. Гэтыя ўражальныя вынікі дзейнасці Саюзнай дзяржавы ўжо сталі прывычнымі для нас.

У няпростых умовах мінулага года мы яшчэ раз пераканаліся, наколькі важныя магчымасці, якія многімі ўспрымаюцца як данасць. Наколькі каштоўнай з'яўляецца ўзаемная падтрымка. Пацвярджэннем сапраўды братэрскіх, дружалюбных, непарыўных адносін паміж нашымі краінамі стала аб'яднанне намаганняў у барацьбе з новай інфекцыяй.

Пандэмія вельмі абвастрыла негатыўныя геапалітычныя трэнды, і сёння Беларусь і Расія зведваюць беспрэцэдэнтны націск звонку. У гэтай абстаноўцы кансалідацыя на ўсіх пляцоўках Саюзнай дзяржавы дае магчымасць нам аператыўна і эфектыўна рэагаваць на ўвесь спектр сучасных выклікаў і пагроз, надзейна гарантуе бяспеку і стратэгічную стабільнасць у рэгіёне.

Відавочна, што ў далейшым паглыбленні саюзнай інтэграцыі на аснове прынцыпаў роўнасці і незалежнасці дзвюх дзяржаў, ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве кроўна зацікаўлены як расіяне, так і беларусы.

Дарагія сябры!

Упэўнены, што разам мы пераадолеем усе цяжкасці, пацвярджаючы правільнасць выбранага дваццаць пяць гадоў таму курсу на з'яднанне і сумеснае развіццё нашых краін у рамках Саюзнай дзяржавы.

Ад усёй душы жадаю вам добрага здароўя, дабрабыту, мірнага бязвоблачнага неба, адзінства і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Па матэрыялах belta.by

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.