Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Зварот начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Чачэрскага райвыканкама па праблеме наркаманіі

Дата: 24 мая 2021 в 18:40

Паважаныя бацькі!   

    Сярод праблем, якія стаяць сёння перад грамадствам, на адно з першых месцаў выходзіць наркаманія. Яе асноўная мэта - моладзь, нашы дзеці.

   Арганізатары наркабізнесу абяцаюць падлеткам хуткі, лёгкі і бяспечны даход. На жаль, як паказвае практыка, «закладнікам» дастаюцца толькі вялікія тэрміны, зламаныя лёсы і мары, якія ніколі не спраўдзяцца. З году ў год павялічваецца бескантактавы спосаб збыту наркотыкаў. У 2020 годзе на Гомельшчыне зарэгістравана 910 злачынстваў па лініі наркакантролю. Толькі за два месяцы бягучага года да крымінальнай адказнасці за гэта дзеянне прыцягнута 46 асоб. У органах папярэдняга следства знаходзіцца 24 крымінальныя справы, якія ўзбуджаны ў дачыненні да 16 непаўналетніх Гомельшчыны.

 Падлеткі-"закладнікі" будуць асуджаны за збыт наркотыкаў па частках 3, 4 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў. Толькі ўдумайцеся: калі падлетку зараз 16 гадоў, на волю ён выйдзе ў 30 гадоў. За гэты час хлопцы маглі б паспяхова атрымаць адукацыю, працаўладкавацца і нават стварыць сям'ю. Але маладыя людзі сваімі рукамі зламалі сабе жыццё. Праўда, не без дапамогі дарослых, якія зарабляюць брудныя грошы. Дарослым важна ведаць, што і колер, і знешні выгляд, і спосаб ужывання наркотыкаў можа быць розным. Дозу наркотыку таксама складана пралічыць, магчымыя перадазіроўкі, якія суправаджаюцца страшнымі сімптомамі, і могуць прывесці да смяротнага зыходу.

   Паважаныя бацькі! Толькі разам мы зможам абараніць падлеткаў ад наркотыкаў. Бо сярод закладнікаў могуць апынуцца і нашы з вамі дзеці. Не заставайцеся абыякавымі да лёсу нашых дзяцей, да нашай з вамі будучыні!

Начальнік аддзела адукацыі,
спорту і турызму Чачэрскага райвыканкама
А.А. Гулевіч.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.