Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Летнія Алімпійскія гульні адкрыюцца на Нацыянальным стадыёне ў Токіа

Дата: 23 июля 2021 в 09:22
140 просмотров

На Нацыянальным стадыёне ў Токіа сёння адкрыюцца XXXII летнія Алімпійскія гульні. Пачатак урачыстай цырымоніі ў 14.00 па беларускім часе

У сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай на трыбунах арэны, якая ўмяшчае 80 тыс. гледачоў, на цырымоніі адкрыцця будуць прысутнічаць 950 чалавек. Усе яны - афіцыйныя асобы дэлегацый. Колькі спартсменаў пройдзе па дарожках стадыёна, пакуль невядома. У любым выпадку ў час парада атлетаў будуць прыняты розныя меры, накіраваныя на прадухіленне распаўсюджвання COVID-19. Так, напрыклад, спартсмены абавязаны вытрымліваць сацыяльную дыстанцыю і выкарыстоўваць медыцынскія маскі. Першай на арэну выйдзе зборная Грэцыі, а апошняй - Японіі. Потым атлеты, трэнеры і афіцыйныя асобы прымуць прысягу і Гульні аб'явяць адкрытымі. Па традыцыі праграма цырымоніі адкрыцця трымаецца ў строгім сакрэце. Аднак вядома, што афіцыйная назва праграмы - United by Emotion, або "Аб'яднаныя эмоцыямі".

Беларускія аматары спорту змогуць убачыць прамую трансляцыю цырымоніі адкрыцця ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 5".

З прычыны розніцы часавых поясаў Токіа і Мінска выступленні спартсменаў у рэжыме рэальнага часу будуць трансліравацца на тэлеканалах "Беларусь 2" і "Беларусь 5", а таксама на канале "Беларусь 5. Інтэрнэт" раніцай і днём - усяго запланавана 250 гадзін жывога вяшчання. У вячэрнім эфіры "Беларусь 5" арганізуе дадатковы паказ найбольш знакавых і яркіх спаборніцтваў у розных дысцыплінах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.