Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Масачны рэжым і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах стануць абавязковымі з 9 кастрычніка

Дата: 8 октября 2021 в 19:42
168 просмотров

"З 9 кастрычніка нашы грамадзяне абавязаны насіць маскі і захоўваць дыстанцыю ў магазінах, аб'ектах грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, пры наведванні тэатраў, кінатэатраў, культурна-масавых мерапрыемстваў, стадыёнаў, прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя, аптэк і іншых аб'ектаў", - сказаў галоўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка.

"Унесена істотнае дапаўненне - адказнасць фізічных асоб (грамадзян). Таму адказнасць з 9 кастрычніка будзе ўскладзена і на грамадзян пры наведванні арганізацый, аб'ектаў, прадпрыемстваў", - адзначыў галоўны санітарны ўрач. Выконваць правілы неабходна будзе і ў грамадскім транспарце ўсіх відаў, уключаючы таксі. У санітарных нормах і правілах таксама прапісана, як павінна насіцца маска: яна павінна закрываць нос, рот і падбародак.

Кантраляваць выкананне патрабаванняў будзе санітарна-эпідэміялагічная служба сумесна з зацікаўленымі, перш за ўсё МУС і Мінтрансам. "На першым этапе мы будзем праводзіць маніторынгі, каб паглядзець, як гэтыя правілы выконваюцца і суб'ектамі, і грамадзянамі. Будзем пераконваць насельніцтва захоўваць дыстанцыю і насіць медыцынскія маскі або марлевыя павязкі. Потым магчыма прымяненне і іншых мер. Аб адміністрацыйных мерах спагнання мы пакуль не гаворым", - адзначыў Аляксандр Тарасенка.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.