Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Асцярожна, тонкі лёд!

Дата: 6 декабря 2021 в 19:10, Обновлено 6 декабря 2021 в 19:34
151 просмотр

Маразы яшчэ не паспелі скаваць водную роўнядзь рэк і азёр, а на вадаёмы ўжо адправіліся аматары зімовых забаў і рыбалкі. На жаль, не заўсёды іх выхад на лёд канчаецца добра. Выхад на лёд заўсёды звязаны з небяспекай, а зараз, у перыяд яго станаўлення, асабліва. Аднак, кожны год многія людзі грэбуюць мерамі засцярогі і выходзяць на тонкі лёд, тым самым падвяргаючы сваё жыццё смяротнай небяспецы.

Правілы паводзін на лёдзе:

1. Ні ў якім разе нельга выходзіць на лёд у цёмны час сутак і пры дрэннай бачнасці (туман, снегапад, дождж).
2. Пры пераходзе праз раку карыстайцеся лядовымі пераправамі.
3. Нельга правяраць трываласць лёду ўдарам нагі. Калі пасля першага моцнага ўдару паленам або лыжнай палкай з’явіцца хоць трохі вады — гэта азначае, што лёд тонкі, па ім хадзіць нельга. У гэтым выпадку варта неадкладна адысці па сваiм следзе да берага, слізгаючымі крокамі, не адрываючы ног ад лёду і расставіўшы іх на шырыню плячэй, каб нагрузка размяркоўвалася на вялікую плошчу. Гэтак жа дзейнічаюць пры патрэскванні лёду і ўтварэнні ў ім расколін.
4. Пры вымушаным пераходзе вадаёма найбольш бяспечна прытрымлівацца пратаптаных сцежак або ісці па ўжо пракладзенай лыжні. Але калі іх няма, трэба перад тым як спусціцца на лёд, вельмі ўважліва агледзецца і намеціць маршрут.
5. Пры пераходзе вадаёма групай неабходна трымацца на адлегласці адно ад аднаго 5—6 м.
6. Замерзлую раку (возера) лепш перайсці на лыжах, пры гэтым: мацаванне лыж расшпіліце, каб пры неабходнасці хутка іх скінуць; лыжныя палкі трымайце ў руках, не накідваючы петлі на кісці рук, каб у выпадку небяспекі адразу іх адкінуць.
7. Калі ёсць заплечнік, павесьце яго на адно плячо — гэта дазволіць лёгка вызваліцца ад грузу ў выпадку, калі лёд пад вамі праваліцца.
8. На замерзлы вадаём неабходна браць з сабой трывалы шнур даўжынёй 20—25 метраў з вялікай глухой пятлёй на канцы і з грузам. Груз дапаможа закінуць шнур таварышу, які праваліўся ў ваду, пятля патрэбна для таго, каб пацярпелы мог больш надзейна трымацца, прасунуўшы яе пад пахі.
9. Пераканаўчая просьба да бацькоў: не адпускайце дзяцей на лёд (на рыбалку, катанне на лыжах і каньках) без нагляду.

Калі вы праваліліся пад лёд:

  • перасуньцеся да таго краю праталіны, адкуль ідзе цячэнне;
  • высуньцеся, грудзямі абапрыцеся на край праталіны і закіньце на лёд адну нагу;
  • перавярніцеся на спіну і асцярожна адпаўзіце ад вады.

Калі на вашых вачах чалавек праваліўся пад лёд:

  • вазьміце палку, рэмень, сумку і паўзком рухайцеся да праталіны;
  • чалавек мусіць моцна ўхапіцца за кінуты яму прадмет;
  • цяпер адпаўзіце далей ад праталіны, вытасківаючы пацярпелага.

Правілы паводзін на лёдзе:

  • Не выходзьце на ненадзейны лёд. Найбольш трывалы лёд празрысты з сіняватым або зеленаватым адценнем. Белы, матавы, жаўтаваты – ненадзейны; порысты, наздраваты – небяспечны. Больш тонкі лёд каля стоку вады, стромкіх берагоў;
  • Пераходзьце вадаём толькі ва ўстойлівае надвор’е, калі дарога адзначана вешкамі і надзейна пратаптана.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.