Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

СВЯТА “ГУЧЫ, РОДНАЕ СЛОВА!”

Дата: 2 декабря 2016 в 12:48, Обновлено 2 декабря 2016 в 12:58
574 просмотра

У пачатковых класах прайшло свята, на якім вучні расказвалі вершы аб роднай мове, гулялі ў моўныя гульні, складалі прыказкі, адгадвалі загадкі і нават наведалі школьны музей. Не абышлося свята без беларускіх народных песен і танцаў. У канцы мерапрыемства прайшла віктарына "Родны край". Дзеці абагульнілі свае веды і прыйшлі да высновы, што трэба любіць і шанаваць родную беларускую мову. Яна прыгожая, мілагучная, спеўная і лагодная.
“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скар бнацыянальны — гэта родная мова”. (З.Бядуля)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.