Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

"Ф. Скарына і роднае слова"

Дата: 14 февраля 2017 в 22:25, Обновлено 14 февраля 2017 в 22:47
703 просмотра

Ва ўстанове адукацыі сярод вучняў 5-11 класаў прайшоў конкурс чытальнікаў "Ф. Скарына і роднае слова". З вуснаў вучняў прагучалі творы Я. Купалы, Я. Коласа, Я. Янішчыц, Н. Гілевіча, В. Віткі, К. Цвіркі, М. Танка, прысвечаныя роднаму краю, роднай мове. Вучні разам з настаўнікамі ўзгадалі творчую дзейнасць першадрукара Ф. Скарыны. Менавіта ў 2017 годзе спаўняецца 500 гадоў, як Францыск Скарына надрукаваў першы экзэмпляр "Псалтыра" 6 жніўня 1517 года ў беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы, паклаўшы пачатак айчыннаму кнігадрукаванню. Пераможцам конкурса стала вучаніца 11 класа Мелказёрава Лана. Віншуем і зычым плённых поспехаў!

Фотаматэрыялы

Як звяры,
што блукаюць у пушчы,
ад нараджэння ведаюць сховы свае,
як птушкі, што лётаюць у паветры,
помняць гнёзды свае,
як рыбы, што плаваюць у моры і ў рэках,
чуюць віры свае
і як пчолы бароняць вуллі свае -
гэтак і людзі да месца, дзе нарадзіліся
і ўзгадаваны ў Бозе,
вялікую ласку маюць.
Францыск Скарына
З прадмовы да «Кнігі Юдзіф»
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.