Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Дзень матчынай мовы

Дата: 22 февраля 2017 в 14:24
538 просмотров

Дзень матчынай мовы ва ўстанове адукацыі прайшоў разам з земляком-пісьменнікам Міхаілам Міхайлавічам Болсунам. Міхась Болсун завітаў да вучняў і настаўнікаў у вызначаны час, што стала па-асабліваму ўрачыстай падзеяй у беларускамоўнай школе. Сустрэча праходзіла ў кабінеце беларускай мовы, дзе сабраліся вучні старэйшых класаў, педагогі. Міхаіл Міхайлавіч з першых хвілін зацікавіў слухачоў аповедам з старонак сваёй біяграфіі, а потым пранікнёна гаварыў пра мастацую дзейнасць, тэматыку і праблематыку сваіх твораў, імкнуўся словам выклікаць шчырыя пачуцці, акцэнтаваў увагу на тым, як важна ў жыцці "не кім быць, а якім быць", як важна неабыякава адносіцца да сваёй прафесійнай справы.

   Зразумела, і пра адметнасць нашай роднай мовы ішла размова. Вучні пыталіся ў паэта таксам і пра зборнікі, вершы, пра пачатак літаратурнай працы, пра сучасную паэзію. Вучаніца 9 класа прачытала на памяць вершаваны твор паэта-земляка "Выток":

... Сцяжынка знаёмая ўецца.
Трава зноў у пацерках рос.
Нястрымана просіцца сэрца
У цішу зарэчных бяроз...

    І тут трэба адзначыць, што вершы Міхася Болсуна прасякнуты любоўю да роднай зямлі, да Бацькаўшчыны, гераічнага мінулага, кранаюць душу пяшчотаю і дабрынёю.

Фотаматэрыялы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.