Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

"Не пакідайце мовы роднай, каб не ўмерлі"

Дата: 22 февраля 2013 в 09:31, Обновлено 20 марта 2013 в 21:16
1 280 просмотров

21.02.2013 ва ўстанове адукацыі адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы

З гісторыі...

Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесii ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша (1999). Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.Дзень святкавання — 21 лютага быў абрана таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
                       П. Панчанка.

Настаўнікі і вучні акунуліся ў атмасферу беларускамоўнага гучання. Для вучняў сярэдняй школы быў прадэманстраваны кінафільм "Альпійская балада" В. Быкава. Вучні  ўзросту намалявалі малюнкі на мастацкія творы. Была арганізавана выстава кніг "Мова - жывая памяць народа, яго душа, яго стан". Васільева Н.М. для старэйшых вучняў правяла мерапрыемства "Свая гульня". Дзеці даведаліся, што амаль два стагоддзі беларуская мова была выцеснена польска-лацінскай і практычна выйшла з ужытку, што газета «Наша ніва» адыграла значную ролю ў развіцці беларускай літаратурнай мовы, што творы Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі садзейнічалі развіццю мовы. Фотамэрыялы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.