Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Інтэрактыўна пра Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Дата: 16 мая 2017 в 19:01, Обновлено 16 мая 2017 в 19:47
742 просмотра

У другую нядзелю мая кожны год беларусы адзначаюць свята суверэннасці, назалежнасці і дзяржаўнасці. Гэта святочная дата ў календары прысвечана дзяржаўным сімвалам. З гэтай нагоды ў нашай установе адукацыі праводзіцца мерпрымества то ў форме круглага стала, то адкрытага мікрафона. У гэтым годзе - інтрэктыўная інфармацыйная гадзіна з элементамі квэст-гульні для старэйшых класаў "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь", распрацаваная Рудабелец І.А. Са зместам можна пазнаёміцца далей.

Аўтар: Рудабелец І.А.

Інтэрактыўная інфармацыйная гадзіна

“Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь” (скарочана)

Мэта – фарміраванне грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі вучняў на інфармацыйным  матэрыяле аб дзяржаўных сімвалах  Рэспублікі  Беларусь у кантэксце міжнароднога становішча.

Правілы правядзення: пасля кожнага інфармацыйнага блоку настаўнік прэзентуе  вучням картку з пэўным нумарам. Так, на прыканцы інфармацыйнай гадзіны вучні атрымаюць камбінацыю з  васьмі лічбаў: 2-6-13-1-18-21-19-29. Яны павінны расшыфраваць гэты лічбавы код. Здагадка - гэты нумар літары ў беларускім алфавіце:

Абсталяванне: камп'ютар з выхадам у Інтэрнэт, праектар, карткі, гуказапіс гімнаў, відэазапіс адкрыцця плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у Мінску, ілюстрацыі.Разгадаўшы, атрымаецца слова "БЕЛАРУСЬ"  − назва нашай Радзімы.  Зрабіце вывад: Якая узаемазалежнасць дзяржаўных сімвалаў і Радзімы як дзяржавы?

"Другая нядзеля мая"

- Чаму ёсць такое свята, як Дзень Дзяржаўнага  герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага Сцяга  Рэспублікі Беларусь?

Праблемная гутарка

  • Ці ўкладаецца ў сімвалы дзяржавы такі вялікі сэнс, як і ў старажытныя часы?
  • Ці неабходны яны нам?
  • Ці павінен народ ведаць гісторыю развіцця і значэнне дзяржаўнай сімволікі?

       Беларуская нацыянальная сімволіка — гэта комплекс універсальных семантычных знакаў, колераў і выяў, якія адлюстроўваюць гістарычную традыцыю і этнічную памяць беларускага народа, яго эстэтычны густ і светаўспрыманне, філасофскае асэнсаванне свайго месца ў еўрапейскай цывілізацыі.

Б – 2

Інтэрактыўны плакат

 “Дзяржаўны Герб Рэспублікі Беларусь”:

https://www.thinglink.com/scene/916947065144082435

Е-6

Плошча  Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Настаўнік: 2 ліпеня 2013 года ў нашай сталіцы городзе-героі Мінску ва ўрачыстай абстаноўцы была адкрыта плошча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. На сямідзесяціметровы флагшток быў узняты сцяг памерам 14×7 м. 

- Паглядзім відэа (http://www.belarus.by) гэтай значнай падзеі і адкажам на пытанне: Што сімвалізуе  для краіны дзяржаўны сцяг? (яе суверэннасць, незалежнасць, дзяржаўнасць)

- А ў іншых краінах? Ці ёсць такія плошчы?

Л-13

Падарожжа Дзяржаўнага сцяга

Угадай па фатаграфіі: Дзе знаходзіцца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь?

А-1

"Гісторыя арнаменту"

Р-18

"Дзяржаўныя сімвалы ў рэкламе"

У-21

Віктарына "Пра сімвалы"

Настаўнік: Такім чынам, сімвалы існуюць з даўніх часоў і развіваюцца разам з грамадствам.  Герб і сцяг нашай краіны раскрываюць сябе як яркая і запамінальная кніга пра беларускі народ. У гэтых дзяржаўных сімвалах выяўлены асноўныя нацыянальныя духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадскае адзінства, праца, імкненне да ўдасканалення сваёй асобы і ўсяго грамадства, міралюбства і адначасова гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і суверэннасць.

Гербам і сцягам упрыгожаны розныя адміністрацыйныя ўстановы як у святочныя, так і ў паўсядзённыя дні, тым самым афармляюць  іх афіцыйныя паўнамоцтвы. Дзяржаўныя сімвалы мы бачым і на спартыўных спаборніцтвах, якія выступаюць як сімвал самавызначэння народа.

С-19

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

"Пазнай мелодыю"

Метад "Сказ-паззл". Трэба скласці радкі першага куплета і прыпева ў правільнай паслядоўнасці.

Мы, беларусы – мірныя люді,

Сэрцам адданыя роднай зямлі,

Шчыра сябруем, сілы гартуем

Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці – Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Пасля правяраецца пад гучанне  Дзяржаўнага гімна

(вучні ўстаюць, спяваюць).

Ь-29

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.