Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Ён сказаў: "Паехалі!"

Дата: 12 апреля 2020 в 10:16
332 просмотра

12 красавіка - Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі. Ён адзначаецца па рашэнню Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі ў азнаменаванне падзеі, якая адбылася 12 красавіка 1961 года. У гэты дзень касмічны карабель "Усход", пілатуемы савецкім лётчыкам-касманаўтам Юрыем Гагарыным, здзейсніў першы ў свеце арбітальны касмічны палёт і за 108 мінут абляцеў нашу планету. Следам за легендарным Гагарыным амаль 380 касманаўтаў ажыццявілі касмічныя палёты, і сярод іх - нашы знакамітыя землякі Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак.

На здымку: Касманаўт СССР беларус Уладзімір Васільевіч Кавалёнак.


18 снежня 1973 года пачаўся 9-дзённы арбітальны касмічны палёт на караблі "Саюз-13" лётчыкаў-касманаўтаў Пятра Клімука і Валянціна Лебедзева. Камандзір касмічнага карабля - Клімук Пётр Ільіч, ураджэнец в. Камароўка Брэсцкага р-на. Гэта быў яго першы палёт у космас, за які лётчык-касманаўт удастоены звання Герой Савецкага Саюза. На здымку: экіпаж касмічнага карабля "Саюз-13" П. І. Клімук (справа) і В. В. Лебедзеў у цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў на занятках у трэнажоры.


18 снежня 1973 года пачаўся 9-дзённы арбітальны касмічны палёт на карабле "Саюз-13" лётчыкаў-касманаўтаў Пятра Клімука і Валянціна Лебедзева. На здымку: студзень 1974 года. Пётр Ільіч Клімук выступае перад вучнямі школы, у якой некалі навучаўся.


18 снежня 1973 года пачаўся 9-дзённы арбітальны касмічны палёт на карабле "Саюз-13" лётчыкаў-касманаўтаў Пятра Клімука і Валянціна Лебедзева. На здымку: сустрэча на роднай беларускай зямлі ў студзені 1974 года.


Брэст, 1974 год. Маці Герояў Савецкага Саюза лётчыкаў-касманаўтаў СССР Ю. Гагарына і П. Клімука - Ганна Цімафееўна і Марфа Паўлаўна.


Студзень 1974 года. Пётр Клімук са сваёй маці Марфай Паўлаўнай.


Лётчык-касманаўт Уладзімір Васільевіч Кавалёнак. Першы свой касмічны палёт Уладзімір Кавалёнак, ураджэнец Крупскага раёна Мінскай вобласці, здзейсніў у 1977 годзе, затым былі яшчэ два - у 1978 годзе і ў 1981-м. Ён правёў у космасе ў агульнай колькасці 216 сутак.


Уладзімір Кавалёнак у майстэрні беларускага скульптара Івана Міско.


Двойчы Герой Савецкага Саюза першы беларускі лётчык-касманаўт СССР Пётр Ільіч Клімук.


Касманаўту, двойчы Герою Савецкага Саюза, генерал-палкоўніку Пятру Клімуку ўручаны атэстат і медаль Ганаровага прафесара Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.


Маці касманаўта Уладзіміра Кавалёнка Вольга Іванаўна з блізкімі чытае ў газеце аб палёце сына ў космас. 1 кастрычніка 1977 года.


Касманаўты Уладзімір Кавалёнак і Аляксандр Іванчанка перад палётам у космас у 1978 годзе.

Па матэрыялах belta.by
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.