Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Са святам Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дата: 2 июля 2020 в 15:27, Обновлено 2 июля 2020 в 18:40
174 просмотра

Для кожнага беларуса гэта свята напоўнена асаблівым сэнсам. Наша больш як 1000-гадовая гісторыя - пастаянная барацьба народа за сваю зямлю, духоўныя каштоўнасці і самавызначэнне. І нават пасля з'яўлення на карце свету суверэннай Рэспублікі Беларусь нам пастаянна даводзіцца адстойваць права на самастойны шлях развіцця

Сімвалічна, што галоўнае свята краіны - яшчэ і дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вялікая Перамога выратавала нас ад знішчэння. Мы свята шануем подзвіг пакалення пераможцаў, якія адолелі грознага ворага і паднялі краіну з руін.

Сёння Рэспубліка Беларусь - незалежная дзяржава, якая адбылася, дзе кожны грамадзянін можа дасягнуць любых вышынь у прафесіі, творчасці, спорце, грамадскім і сямейным жыцці.

Мы і ў далейшым будзем умацоўваць наш суверэнітэт і ствараць будучыню краіны на прынцыпах справядлівасці, раўнапраўя і клопату аб людзях.

Жадаю вам, паважаныя сябры, здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой.

Са святам!

З Днём Рэспублікі!

Аляксандр Лукашэнка.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.