Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Ці небяспечнае нашэнне медыцынскай маскі? COVID-19.

Дата: 4 декабря 2020 в 21:04
134 просмотра

Некаторыя незадаволены тым, што без масак нельга з'яўляцца ў краме і транспарце. Маскі яны называюць «наморднікамі» і «газавымі камерамі». Нібыта пад маскай назапашваецца вуглякіслы газ, які павольна ўсіх нас труціць. Інтэрнэт апанавалі сумнеўныя, але вельмі шакіруючыя эксперыменты.

Тэлепрадзюсар з ЗША Дэль Бігтры ставіў эксперымент на сваім сыне і ў прамым эфіры замяраў узровень вуглякіслага газу, які назапашваецца пад маскай на твары 11-гадовага хлопчыка. Няўжо ад іх сапраўды больш шкоды, чым карысці?

Аднак спецыялісты супакойваюць: вы ў бяспецы, а такія эксперыменты некарэктныя. Справа ў тым, што прамысловыя газааналізатары падыходзяць толькі для вымярэнняў у памяшканнях, а не ў лакальнай кропцы на выдыху. Не дзіва, што прафесіяналы паднялі на смех эксперымент Бігтры. Тым больш што гэты прадзюсар даўно вядомы як аўтар ілжэнавуковых праектаў.

<blockquote>

Каб сапраўды вызначыць, наколькі добра арганізму дыхаецца, трэба вымяраць узровень сатурацыі, то-бок узровень кіслароду ў крыві. І ў медыцыне гэта даўно робяць з дапамогай пульсаксіметра. І вось такія эксперыменты якраз паказваюць, што ўсё ў норме.

</blockquote>

Пульманолагі пацвярджаюць, што маска забяспечвае дастатковае паступленне чыстага паветра пры інтэнсіўных удыху і выдыху. Нягледзячы на тое што ў падмасачнай прасторы можа павялічыцца колькасць вуглякіслага газу, у арганізме прынцыпова нічога не мяняецца.

Да таго ж урачы, асабліва апошнія паўгода, працуюць у масках па шмат гадзін запар. А хірургі і зусім палову рабочага часу праводзяць у масках. Ёсць, вядома, некаторыя нязручнасці, але яны ніяк не звязаныя з кіслародным галаданнем ці атручваннем вуглекіслатой. А карысць ад масак несувымерна большая, чым любыя нязручнасці.

Па матарыялах: zviazda.by

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.