Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя "Пешаход"

Дата: 24 сентября 2021 в 20:17
160 просмотров

Прафілактычная акцыя "Пешаход" праводзіцца для папярэджання ДТЗ з удзелам пешаходаў і папулярызацыі выкарыстання святловяртальных элементаў, мерапрыемствы прадоўжацца да 3 кастрычніка.

   "Пад асаблівым кантролем міліцыянераў у гэты перыяд будуць пешыя ўдзельнікі дарожнага руху. Не застануцца без увагі і вадзіцелі, якія не прадастаўляюць перавагі ў руху пешаходам, а таксама дапусцілі выпадкі, што стварылі аварыйную абстаноўку. Для гэтага ўвесь асабовы склад дарожнай міліцыі будзе патруляваць аварыйна небяспечныя ўчасткі дарог, дзе назіраецца вялікая колькасць людзей. Разам з інспектарамі ДАІ службу будуць несці і іншыя супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі, а таксама ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, курсанты ўстаноў адукацыі МУС і прадстаўнікі добраахвотных дружын. Для фіксацыі парушэнняў інспектары выкарыстоўваюць максімальную колькасць тэхнічных сродкаў", - расказалі ў ДАІ.

   У час рэйдаў праваахоўнікі правядуць маніторынг вулічнага асвятлення. На аснове інжынернага аналізу будуць вызначаны ўчасткі дарог, на якіх зарэгістравана найбольшая колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў, для распрацоўкі неабходных мер па ўдасканаленні арганізацыі дарожнага руху. Акрамя таго, ва ўстановах адукацыі і ў арганізацыях запланавана правядзенне шырокай растлумачальнай работы і правядзенне тэматычных акцый з распаўсюджваннем святловяртальных элементаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.