Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Некаторыя новаўвядзенні

Дата: 21 апреля 2016 в 18:52
487 просмотров

Новы тыпавы план для сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі на 2016/2017 навучальны год зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі РБ ад 12 красавіка 2016 года.

У адпаведнасці з пунктам 2.4 абноўленай Дырэктывы №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», зацверджанай указам прэзідэнта Беларусі ад 12 кастрычніка 2015 года №420, паэтапна ўводзіцца прадмет «Асновы бяспекі жыццядзейнасці». У 2016/2017 навучальным годзе дадзены навучальны прадмет будзе ўведзены для навучэнцаў II і VI класаў.

З пераліку навучальных прадметаў для вучняў VI класаў выключаны вучэбны прадмет «Фізіка» (вывучэнне дадзенага вучэбнага прадмета будзе пачынацца з VII класа).

З 2015/2016 навучальнага года ў V класах пачата вывучэнне вучэбнага прадмета«Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)». Тыпавым навучальным планам на 2016/2017 навучальны год прадугледжана далейшае вывучэнне дадзенага прадмета навучэнцамі VI класаў.

Абноўленай праграмай у VI класе прадугледжана 2 гадзіны на вывучэнне «Працоўнага навучання» (у 2015/2016 навучальным годзе — 1 гадзiна).

ПАСТАНОВА № 24 ад 12 красавіка 2016 г. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Аб тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі на 2016/2017 навучальны год


http://nn.by/?c=ar&i=168923

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.