Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Мову матчыну шануйце!

Дата: 22 февраля 2014 в 00:23, Обновлено 22 февраля 2014 в 00:46
598 просмотров

Магчыма, гэта і не нова,
Што слова – зерне на сяўбе,
А хто не любіць роднай мовы,
Той любіць толькі сам сябе…
С. Грахоўскі

21.02.2014 Пад дэвізам "Мову матчыну шануйце!" прайшоў азнаямляльны дыялог у нашай школе, прысвечаны да Міжнароднага дня роднай мовы

Слова кожнае і кожны сказ бацькоўскі     Кінь саромецца мовы сваёй

Змалку трэба моцна бараніць…                Зваць сябе беларусам пачні,

Па дарозе доўгай, бруднай, коўзкай          Папрацуй над сялібай сваёй, 

Мовы матчынай запомні карані…             А пасля з ціхатой адпачні!..

                              Пімен Панчанка                                 Міхась Чарот

   

   Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

   На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваім сэрцы, у тваёй краіне.

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.