Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Акцыя "Увага - дзеці!"

Дата: 23 мая 2022 в 20:46
116 просмотров

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!" пройдзе з 25 мая па 5 чэрвеня. Галоўная мэта гэтага мерапрыемства - папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Прафілактычная акцыя прызначана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы ажыццяўлення бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах.

У адпаведнасці з ч.3 арт.18.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне названага пункта ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 3 базавых велічынь.

"Паважаныя бацькі, не забывайце нагадваць сваім дзецям нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Дабівайцеся, каб выкананне правіл дарожнага руху ўвайшло ў звычку і стала нормай паводзін на вуліцы. І не парушайце ПДР самі дзеля бяспекі сваіх дзяцей. Памятайце, што ў аўтамабілі дзеці да 12 гадоў павінны знаходзіцца ў дзіцячым утрымліваючым прыстасаванні, якое падыходзіць ім па вазе і камплекцыі. Выключэнне складае толькі той выпадак, калі рост дзіцяці больш за 150 см. Утрымліваючае прыстасаванне і рэмень бяспекі, якім павінны быць прышпілены ўсе пасажыры, больш як на 80 працэнтаў дазволяць захаваць жыццё пры ДТЗ. Беражыце дзяцей і памятайце, што яны заўсёды глядзяць на вас. Не баяцца, не ведаюць небяспекі. Проста паўтараюць. Будзьце дастойным прыкладам свайму дзіцяці", - адзначылі ў ДАІ.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.