Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку

Дата: 15 июня 2023 в 09:23, Обновлено 15 июня 2023 в 10:08
70 просмотров

Вучні ўстановы адукацыі наведалі Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь, Траецкае прадмесце, Востраў смутку і памяці. Для дзяцей была арганізавана аглядная экскурсія па бібліятэцы з наведваннем Музея кнігі і агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Наступны этап экскурсіі — Траецкае прадмесце — маляўнічы сярэднявечны квартал на беразе ракі Свіслач у самым цэнтры Мінска. Утульныя вулачкі, стылізаваныя домікі з чарапічнымі дахамі сталі адным з галоўных сімвалаў сталіцы. Сёння гэта частка гістарычнай рэканструкцыі Мінска. Вядома ж, пабывалі вучні і на Востраве слёз. Яго другая назва — Востраў мужнасці і смутку. Гэты мемарыял з’яўляецца данінай памяці беларускім воінам-інтэрнацыяналістам, якія ўдзельнічалі ў афганскай вайне 1979-1989 гадоў. Таму як тут не спыніцца, не ўшанаваць хвілінай маўчання воінаў-афганцаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.