Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Экскурсія на ААТ "Жлобінская швейная фабрыка"

Дата: 15 декабря 2023 в 19:44, Обновлено 15 декабря 2023 в 19:50
58 просмотров

Вучні ўстановы адукацыі наведалі з экскурсіяй ААТ "Жлобінская швейная фабрыка" ў г. Жлобіне. Наша экскурсія пачалася з асноўных цэхаў фабрыкі. Далей быў эксперыментальны цэх, дзе дзеці даведаліся, што тут распрацоўваюцца і зацвярджаюцца мадэлі для далейшай вытворчасці. Затым мы патрапілі ў раскройны цэх, а адтуль - у швейны. Усе ўважліва назіралі за ходам аперацыйных дзеянняў работніц, задавалі пытанні, якія іх цікавілі, з цікаўнасцю разглядалі швейнае абсталяванне. Таксама нам распавялі аб гісторыі фабрыкі, аб асартыменце выпускаемай прадукцыі, аб новых калекцыях і мы наведалі фірмовую краму «Францішка». У гандлёвай зале магазіна прадстаўлена стыльнае, моднае дзіцячае адзенне.
Мы выказваем падзяку на адрас людзей, якія там працуюць, дзякуй калектыву фабрыкі за цікавае мерапрыемства!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.