Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Правілы бяспекі і адказнасць за выкарыстанне піратэхнічных вырабаў

Дата: 15 декабря 2023 в 19:55, Обновлено 15 декабря 2023 в 20:10
70 просмотров

У Беларусі піратэхніку нельга купляць з рук: яе можна прадаваць толькі ў месцах санкцыянаванага гандлю. Сертыфікацыйныя піратэхнічныя вырабы можна набыць толькі ў спецыялізаваных крамах і аддзелах.
Рэалізацыя петард і іншай піратэхнікі падлеткам да 15 гадоў катэгарычна забаронена!
За выкарыстанне піратэхнікі ў грамадскіх месцах таксама прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 19.1 "Дробнае хуліганства" Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Гэта штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў ці грамадскія працы, ці адміністрацыйны арышт.
Калі пры выкарыстанні піратэхнічных цацак будзе нанесена значная шкода здароўю або маёмасці навакольных, то парушальнікам можа пагражаць і крымінальная адказнасць.
Калі ж такое правапарушэнне зробіць падлетак малодшай 14 гадоў, то да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуць бацькоў. Пры гэтым артыкул будзе гучаць больш чым непрывабна: "Невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей" (арт. 10.3 КаАП РБ), за што прадугледжаны штраф да 10 базавых велічыняў".

Правілы бяспекі пры запуску петард і феерверкаў наступныя.

      Нават калі прынцып дзеяння піратэхнічнай прылады здаецца відавочным, заўсёды варта вывучыць перад запускам інструкцыю. Перад тым, як падпаліць кнот, варта даведацца, дзе ў феерверка верх і адкуль будуць вылятаць падпаленыя элементы. Нельга накіроўваць феерверкі і кідаць петарды ў бок людзей. Пляцоўка для запуску павінна быць роўнай, над ёй не павінна быць дрэў, ліній электраперадачы і іншых перашкод. Акрамя таго, яна не павінна знаходзіцца зблізку жылых хат - "ракета" здольная патрапіць на чый-небудзь балкон ці нават у кватэру, прабіўшы акно, што можа стаць прычыннай пажару. Захоўваць і пераносіць петарды варта толькі ва ўпакоўцы. Нельга змяшчаць петарду ў замкнёныя ёмістасці: слоік, вядро, бутэльку. Катэгарычна забараняецца спальваць феерверкі на вогнішчах. Калі піратэхніка не спрацавала, нельга падпальваць кнот яшчэ раз.
    Міліцыя, МНС і прадаўцы настойліва рэкамендуюць: перш чым прыступіць да запуску петарды, прачытайце інструкцыю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.