Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Артыкул пра школу ў газеце "Звязда"

Дата: 2 мая 2014 в 12:08, Обновлено 2 мая 2014 в 12:14
1 249 просмотров

Усе жыхары Роўкавічаў і суседніх вёсак добра ведаюць, што прадукцыю, вырашчаную на падворках ці сабраную ў лесе, абавязкова трэба праверыць — «на радыяцыю». І ехаць у райцэнтр — Чачэрск — для гэтага зусім не абавязкова. Трэба проста прыйсці ў мясцовую ся­рэднюю школу. Больш за тое, дакладную інфармацыю ім прадставяць вучні, якія пад кіраў­ніцтвам дарослых апрацуюць матэрыял, правядуць нагляднае даследаванне на адпаведным прыборы і выдадуць дазвол або забарону на ўжыванне прадукту.

Тут з першага класа вучням расказваюць пра асаблівасці жыцця на зямлі, забруджанай радыенукліда­мі. І ўжо ў пачатковай школе дзеткі ведаюць пра ўплыў нябачнай вокам радыяцыі на арганізм чалаве­ка. Але інфармацыя падаецца не для таго, каб запужаць — каб навучыць жыць правільна і ўжываць толькі чыстыя прадукты харчавання. Школьнікі добра арыентуюцца, якія радыенукліды ўяўляюць са­мую вялікую небяспеку, да якіх наступстваў для прыроды Беларусі прывяло забруджванне навакольна­га асяроддзя прадуктамі чарнобыльскага выкіду, знаёмяцца са спосабамі зніжэння радыяцыйнага ўздзеяння на арганізм чалавека… Намеснік дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце УА «Роўка­віцкі яслі-сад—сярэдняя школа» Таццяна Антропава расказвае, што ўсе жыхары наваколля добра ве­даюць шлях у школу — менавіта з мэтай праверкі сюды нясуць дары лясоў і палёў — у залежнасці ад сезона.

Чытаць артыкул цалкам

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.