Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

"Былое і сучаснае"

Дата: 6 декабря 2016 в 20:46, Обновлено 6 декабря 2016 в 21:41
734 просмотра

Па выніках раённага этапа рэспубліканскага конкурсу "Слова ў пераплёце" ў намінацыі "Паэзія" вучаніца 11 класа Мелказёрава Лана з вершам "Былое і сучаснае" заняла ІІІ-е месца. Віншуем і жадаем далейшых высокіх творчых дасягненняў!

"Былое і сучаснае"

Дзіця нарадзілася... Чуецца: "у-а" - 
Першае слова гаворыць.
Столькі пачуццяў у ім не здарма:
Усім яно радасць прыносіць.
.........................................................
Дні пралятаюць... І гучнае "ў-а"
Зменіць "матулечка", "мама".
- Вы пачытайце мне казку да сну,
Стану ў сне я крылатым!
..........................................................
Дзіця падрастае, і словы растуць.
Замест "мама", "тата" - "камп'ютар".
І тут нам даводзіцца "бедненькім" чуць:
- Калі нагуляешся ўжо ты?
.............................................................
Цяпер не бацькі нам свет адкрываюць,
Камп'ютар - вось гэта жыццё!
Дзе і што робяць, каго як завуць - 
Вікіпедыя раскажа пра ўсё.
............................................................
І пачалі словы знікаць,
Знікаць за сцяной павуціны.
Сусветнай такой, Інтэрнэтам што зваць,
Крыніцаю слова адзінай. 
...............................................................
Куды ж пазнікала цікавасць да кніг?
Да гучнага роднага слова?
Задумайся, сябра, над гэтым на міг...
Хай вечна жыве наша мова!
Мелказёрава Лана Сяргееўна,
вучаніца 11 класа
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.