Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

«Казкі любім мы чытаць і герояў пазнаваць»

Дата: 20 декабря 2016 в 23:41, Обновлено 20 декабря 2016 в 23:44
640 просмотров

Казкі – гэта чароўны свет, дзе жывёлы гавораць з чалавекам, дзе мары, нават самыя неверагодныя, абавязкова спраўджваюцца, дзе дабро заўсёды перамагае зло. Казкі заносяць нас на крылах фантазіі ў розныя часы і краіны, неназойліва вучаць дабрыні, сумленнасці, адвазе, цешаць, дапамагаюць зразумець наш рэальны, часам вельмі складаны, свет.
Гулевіч Н.М. для вучняў 1-4 класаў правяла літаратурную віктарыну па казках. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі сельскую бібліятэку, дзе адгадвалі загадкі, пазнавалі казачных персанажаў, пераказвалі сюжэты. А калі імпрэза падышла да завяршэння, дзеці не разыходзіліся: адны, перагортваючы старонкі кніг, разглядвалі яркія ілюстрацыі, іншыя – разглядвалі партрэты герояў, трэція – спяшаліся ўзяць кнігу дахаты, каб прачытаць перад сном.
Такія імпрэзы не толькі дораць радасць, але і абуджаюць цікавасць да чытання кніг.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.