Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Цыгарэта пад мікраскопам

Дата: 19 ноября 2014 в 21:31, Обновлено 19 ноября 2014 в 22:17
557 просмотров

19.11.2014 вучні 7 кл. разам з настаўнікам Рудабельцам В. М. сабраліся на даследчую інфармацыйную гадзіну "Цыгарэта пад мікраскопам". Англійскі псіхіятр M. Russell пісаў: "Людзі кураць не таму, што хочуць курыць, а таму, што не могуць перастаць". Мы вырашылі даведацца, што ўтрымлівае цыгарэта і цыгарэтны дым, чым яна так вабіць чалавека?

Курэнне - частка нашага ладу жыцця, элемент нашых паводзін - складанае дзеянне, што суправаджаецца пэўнымі адчуваннямі і грунтуецца на розных біяхімічных і фізіялагічных працэсах.

Склад цыгарэты:

  1. Нікацін. Нейратаксін.
  2. Ірэн. Таксічнае злучэнне.
  3. Антрацэн. Выкарыстоўваецца для вытворчасці лакафарбавых вырабаў.
  4. Нітрабензол. Вельмі таксічнае рэчыва.
  5. Нітраметан. Выклікае наркатычнае ап'яненне і смерць.
  6. Сінільная кіслата. Моцны яд.
  7. Стэарынавая кіслата. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці васковых свечак.
  8. Метанол. Аднаатамны спірт, для чалавека - яд.
  9. Воцатная кіслата.
  10. Гексамін. Пашкоджвае страўнік.
  11. Кадмій. Таксічны элемент. Выкарыстоўваецца як электраліт для батарэек і акумулятараў.
  12. Талуол. Прамысловы растваральнік.
  13. Мыш'як. Яд імгненнага дзеяння.
  14. Аміяк. Выкарыстоўваецца для вытворчасці прамысловай хіміі.

Дадзены пералік утрымвае ў сабе толькі тыя рэчывы, якія пераважаюць у складзе цыгарэт. Апроч іх прысутнічае яшчэ спіс з некалькіх тысяч складовых элементаў.

У дыме адной цыгарэты ўтрымліваецца: 

  • 13,400 мікраграм аксіду вугляроду;
  • 50 мкг двухвокісі вугляроду;
  • 80 мкг амонію;
  • 240 мкг цыяністага вадароду;
  • 582 мкг ізапрэну;
  • 770 мкг ацэтальдэгіду;
  • 578 мкг ацэтону;
  • 108 мкг N-нітразадзіметіламіна;
  • 1,800 мкг нікатыну;
  • 14 мкг індолу;
  • 86,400 мкг фенолу;
  • 0,429 мкг Н-метыліндолу;
  • 20,400 мкг О-крэзолу; 
  • 49,500 мкг М- і П-крэзолу;

Апроч гэтага, у 2008-м годзе навукоўцы выявілі ў складзе цыгарэтнага дыму радыеактыўныя рэчывы: 

  • палоній-210,
  • свінец-210
  • радый-226.

Курыць або жыць? Вырашать Вам!!!

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.