Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 3 сакавіка 2018 г. № 10 Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283

Дата: 31 марта 2018 в 11:46, Обновлено 31 марта 2018 в 11:52
690 просмотров

Для паступлення ў клас павышанага ўзроўню сярэдні бал атэстата павінен быць не менш за шэсць. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі ад 3 сакавіка 2018 г. № 10

   У класы (групы), дзе асобныя прадметы вывучаюцца на павышаным узроўні, будуць набіраць школьнікаў, якія па завяршэнні навучання на II ступені (V—IX класы) маюць па гэтых прадметах не менш за сем балаў і сярэдні бал атэстата не менш за шэсць.

    Пры гэтым такія групы, згодна з пастановай, будуць стварацца як на III, так і II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
   Іспыты ў пяты клас гімназій, гімназій-інтэрнатаў і гімназій-каледжаў мастацтваў праводзіцца не будуць. Усе школьнікі, якія скончылі ў такіх установах адукацыі 4-ы клас, змогуць працягнуць навучанне ў 5-м. Конкурсны адбор захаваецца пры прыёме ў 5-я класы гімназій-каледжаў мастацтваў — для праверкі творчых здольнасцяў. Тыя, хто скончыў 9 класаў, змогуць і далей, без іспытаў і праверкі творчых здольнасцяў вучыцца ў 10—11 класах.

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 3 сакавіка 2018 г. № 10 Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.