Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Дзень ведаў

Дата: 1 сентября 2015 в 18:16, Обновлено 1 сентября 2015 в 18:44
676 просмотров

Гэты дзень хвалюючы заўсёды. Дзень ведаў – 1 верасня. І, напэўна, колькі б ні было чалавеку гадоў, гэта дата заўсёды будзе хваляваць і ніколі не згубіць актуальнасці. Мы самі, нашы дзеці, унукі былі і будуць вучнямі, і школа заўсёды будзе школай для кожнай сям’і. Штогод адпачыўшыя і падрослыя хлопчыкі і дзяўчынкі будуць прыходзіць сюды, каб пад кіраўніцтвам мудрых настаўнікаў працягнуць (а нехта – толькі пачаць) падарожжа ў захапляльную краіну Ведаў. Зноўку абудзіць калідоры і класы звонкі школьны званок, і ён падасца вясёлай песняй, без якой дзеці ўжо засумавалі.

<object data="https://content.schools.by/rovkovichi/library/ump3player_500x70_1.swf" height="70" type="application/x-shockwave-flash" width="470"><param name="wmode" value="transparent" /><param name="allowFullScreen" value="true" /><param name="allowScriptAccess" value="always" /><param name="movie" value="https://content.schools.by/rovkovichi/library/ump3player_500x70_1.swf" /><param name="FlashVars" value="way=https://content.schools.by/rovkovichi/library/speshl-fo-91-NA-UROK-NA-UROK-ShKOLA-PRIGLAShAET.mp3&swf=https://content.schools.by/rovkovichi/library/ump3player_500x70_1.swf&w=470&h=70&time_seconds=0&autoplay=0&q=&skin=sky&volume=70&comment=" /></object>

Тысячы дзяўчынак і хлопчыкаў нашай краіны 1 верасня традыцыйна сабраліся на ўрачыстыя лінейкі з нагоды пачатку новага навучальнага года. Іх сустрэлі адрамантаваныя класы, абстаўленыя сучаснай мэбляй, абноўленыя калідоры, спартыўныя залы, сталовыя. І яшчэ ўтульней і камфортней дзецям у сценах такой роднай установы!
   64 вучні сядуць сёлета за парты ў ДУА "Роўкавіцкі яслі-сад-сярэдняя школа Чачэрскага раёна". А ў першы дзень верасня ўсе яны сабраліся на ўрачыстую лінейку.
   Галоўнымі героямі дня былі, безумоўна, учарашнія дашкаляты, а сёння ўжо першакласнікі. Літаральна кожнага з іх за ручку прывялі дарослыя (прыемна, што знайшлі на гэта час), бо вельмі важна раздзяліць з забаўнымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі значную ў іх жыцці падзею, патрымаць маленечкіх школьнікаў. А побач з імі яшчэ адзін надзвычайна важны ў іх жыцці чалавек – першая настаўніца Святлана Мікалаеўна Чарнышова.
   І вось яно, самае хвалюючае – першы школьны званок новага навучальнага года даюць адзінаццацікласнік Аляксандр Цітуленка і першакласніца Сашачка Патапенка. Да слёз прыгожа і кранаюча…

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.